22 студзеня 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс) адбудзецца прэзентацыя першага зборніка вершаў Людмілы Івановай “ Опрокинулось небо на лужи”.
Людміла Іванова – творчая асоба, спявае ў ансамблі беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства і піша вершы, у якіх адлюстроўвае душэўны стан у розных жыццёвых сітуацыях. Сама аўтар прызнаецца: “Люблю родную прыроду, жывапіс, музыку і люблю жыццё”.
“Паэзія – гэта ўнутраны настрой, які прапускае праз сябе разуменне рэчаіснасці. Людміла перадае гэта ярка і эмацыйна” – піша ў прадмове да кнігі паэтка Фаіна Осіна. Уваход на імпрэзу бясплатны.
Людміла Іванова нарадзілася ў Бікерніекскай воласці Аўгшдаўгаўскага краю. Пасля вучобы ў Латвійскай сельскагаспадарчай акадэміі працавала ў сферах сельскай гаспадаркі, культуры і адукацыі, а таксама 26 гадоў прысвяціла рабоце ў Дзяржаўнай зямельнай службе.
Паэтычны зборнік “Опрокинулось небо на лужи” выдала таварыства “Latgales Media centrs” пры суфінансаванні бюджэтнай праграмы Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання “Фонд падтрымкі грамадскіх арганізацый”.
Мерапрыемства па прэзентацыі зборніка вершаў арганізуе Цэнтр беларускай культуры ўстановы Даўгаўпілскага дзяржаўнага самакіравання “Дом адзінства”.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры