У пятніцу, 20 снежня 2024 года, з 17.00 да 18.00, каля Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства спыніцца адпачыць Зюзя. Так завуць беларускага “дзеда мароза”. Яму на вушка можна будзе расказаць запаветнае жаданне і падарыць сваю аўтарскую паштоўку, а ўзамен атрымаць узнагароду.
Увечары ля Цэнтра беларускай культуры, на скрыжаванні вуліц Рыгас і Алеяс, ля ўпрыгожанай аркі детвару будзе чакаць Зюзя са сваімі памочнікамі.
Як падрыхтавацца да незвычайнай сустрэчы? Інструкцыя да дзеяння:
1. Стварыць калядную паштоўку сваімі рукамі;
2. Прынесці і падарыць яе Зюзі;
3. Прашаптаць Зюзі на вушка сваё пажаданне;
4. Прачытаць услых верш;
5. Атрымаць падзяку;
6. Сфатаграфавацца з Зюзяй і яго сябрамі.
Абавязкова на адваротным баку паштоўкі ўказаць імя і прозвішча, нумар тэлефона бацькоў, таму што ўсе паштоўкі ўпрыгожаць офіс ЦБК (вул. Алеяс, 68-1А).
Выстава калядных паштовак адкрыецца 27 снежня, у 16.00, і будзе радаваць наведвальнікаў да 19 студзеня 2025 года.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.