У суботу, 14 снежня 2024 года, у 12:00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс) у рамках цыкла “Зімовыя радасці” пройдзе свята беларускага арнаменту “Калядныя матывы”.
Адным са значных элементаў культурнага кода народа з'яўляецца нацыянальны арнамент. Беларускі арнамент аб'яднаў у сабе мноства старажытных сімвалаў і матываў, якія маюць рознае значэнне. Нашы продкі лічылі, што нанесены на адзенне і прадметы побыту ўзор – гэта не толькі ўпрыгожванне, але і абярэг для чалавека.
На свяце беларускага арнаменту будзе магчымасць вывучыць узоры, звязаныя з Калядамі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах па вышыўцы калядных арнаментаў і вырабе саламянага павука-абярэга. Песні на беларускай мове створаць перадкалядную атмасферу.
Прапануем гасцям прынесці на мерапрыемства свой хатні прадмет, упрыгожаны ўзорамі з каляднымі матывамі, і расказаць яго гісторыю.
Мерапрыемства арганізуе Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.