У сераду, 11 снежня 2024 года, у 17:00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс) беларускім абрадавым святам “Піліпаўскія вячоркі” стартуе цыкл калядных мерапрыемстваў “Зімовыя радасці”.
Піліпаўскія вячоркі – адна з нацыянальных традыцый у беларусаў. Гэты старажытны звычай быў неад'емнай часткай жыцця вясковай моладзі падчас перадкаляднага посту. На вячорках дзяўчаты звычайна пралі, вышывалі, вязалі, жартавалі, расказвалі цікавыя гісторыі. А пасля працы моладзь гуляла ў розныя народныя гульні, танцавала, спявала песні.
Цэнтр беларускай культуры запрашае пазнаёміцца з элементамі “Піліпаўскіх вячорак” і далучыцца да творчасці: атрымаць навыкі вышывання і вязання, зрабіць ляльку-абярэг, саламянага павука ці калядную паштоўку-выцінанку. Музычным фонам будуць гучаць песні на калядную тэматыку ў выкананні ансамбля беларускай песні “Купалінка”.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.