5 кастрычніка 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся чарговы паэтычны вечар. Лекцыю пра паэта Сярэбранага веку Ігара Севераніна пад назвай «Как хороши, как свежи были розы…», пра яго жыццё і творчасць прачытала Валянціна Пятроўна Абушкевіч. Займальны аповяд з дэкламаваннем вершаў на памяць, без кнігі, госці слухалі, затаіўшы дыханне.
Валянціна Пятроўна Абушкевіч добра вядома гасцям Цэнтра беларускай культуры по выставах-дэманстрацыях вязання, паэтычных вечарах Ганны Ахматавай, Амара Хайяма. Урач па прафесіі, член беларускага культурна-прасветніцкага таварыства «Уздым», творчая асоба і знаўца паэтычнага слова, яна заўсёды грунтоўна рыхтуецца да сваіх мерапрыемстваў. Вось і на гэты раз Валянціна Пятроўна адкрыла для сябе цудоўны свет паэзіі Ігара Севераніна, які настрайвае чалавека на хвалю гармоніі, супакою, любві, старанна вывучыўшы яго творчасць і біяграфію. І толькі потым падзялілася сваімі адкрыццямі са слухачамі.
Ігар Северанін (Ігар Васільевіч Лотараў) - вяршыня рускага мастацтва, галоўны троль Сярэбранага веку, быў прызнаны ў 1918 годзе «Каралём паэтаў». Северанін ірве прызнаныя шаблоны неадпаведнасцю формы зместу і нестандартасцю вобразаў. «Ананасы в шампанском», «Мороженое из сирени» - чаго вартыя адны назвы. І нездарма кампазіцыйнай складальнай вечара стала карціна «Сирень» даўгаўпілскай мастачкі Вэлты Лоцэ, выстава якой адкрыла новы творчы сезон у Цэнтры беларускай культуры. А стол упрыгожвалі фотаздымкі ў рамках з жыцця Ігара Севераніна розных гадоў і бардовыя ружы, якія характарызуюць яркі, складаны, экспрэсіўны, незвычайны, не падобны на другіх стыль паэзіі знакамітага паэта.
Валянціна Пятроўна - цудоўны расказчык, чытае па памяці, без кніг і паперак. Расказвае так, як быццам сама была сведкай тых бурлівых пачуццяў і мінулых падзей. І гэтым утрымлівае ўвагу шматлікіх слухачоў, сярод якіх былі і студэнты Даўгаўпілскага ўніверсітэту, будучыя культуролагі.
Вечар знатакоў паэзіі прайшоў у вельмі цёплай, дружнай атмасферы і перасягнуў усе чаканні. Кожны слухач адкрыў для сябе новага Ігара Севераніна. Аб гэтым і сказала кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская ў сваім заключным слове. Уручаючы букет бардовых руж Валянціне Пятроўне, яна павіншавала таленавітую расказчыцу з цудоўна праведзеным вечарам, пажадала ёй поспехаў і запрасіла ўсех прысутных на наступнае мерапрыемства В.Абушкевіч, якое пройдзе ў Беларускім доме ў снежні гэтага года і на якім будуць выстаўлены вырабы, звязаныя ўмелымі рукамі таленавітай ва ўсіх адносінах жанчыны!
Кветкамі, словамі падзякі і захаплення выказалі сваю ўдзячнасць таксама старшыня культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» Людміла Сінякова, сузаснавальнікі «Узыма» Яўгенія Гуляева і Зінаіда Сіліня, паэтка і мастачка Настасся Сазанкова, і многія іншыя госці.
Да новых сустрэч у гасцінным Беларускім доме!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, офіс 305-306