13 ліпеня 2024 года танцавальны ансамбль “Лянок” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства прыняў удзел у ІХ Міжнародным фестывалі беларускай песні і танца, арганізаваным Дагдскім беларускім таварыствам “Вербіца”.
“Фэст” мае статус міжнароднага фестывалю: сёлета тут былі прадстаўлены самадзейныя калектывы з Латвіі, Літвы і Польшчы.
Танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца Марына Медунецкая) годна ўліўся ў шматгадзінную праграму вялікага святочнага канцэрта, які праходзіў на эстрадзе Дагдскага парка. Гледачам паказалі беларускія народныя і стылізаваныя танцы: “Купалінка”, “Дываны маёй радзімы”, “Карапет”, “Падыспань” і латышскі танец “Mugurdancis”.
Нягледзячы на дождж, грымоты і бліскаючую маланку падчас святочнага шэсця і канцэрта, як артысты, так і гледачы былі ў прыўзнятым радасным настроі – бо выглянула сонца, заззяла вясёлка, загучалі меладычныя і вясёлыя песні на розных мовах, а танцоры на сцэне вымалёўвалі прыгожую рытмічную мазаіку.
Усе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і памятнымі сувенірамі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марына Медунецкая,
кіраўніц танцавальнага ансамбля “Лянок”,
т.: +371 65424695, 29568113,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.