10 чэрвеня 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) прайшоў занятак “Час добрых сюрпрызаў” для беларускіх дзіцячых студый – “Скарбніца” і “Аколіца”.
Дзіцячая студыя “Скарбніца” працуе ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры шосты год, а студыя “Аколіца” створана ў Дагдскім Доме культуры ў гэтым годзе. Два адзіныя ў Латвіі творчыя школьныя калектывы сустрэліся ў Даўгаўпілсе – для знаёмства і абмену вопытам.
Удзельніцы “Аколіцы” азнаёмілася з дзейнасцю Цэнтра беларускай культуры, наведалі музейную экспазіцыю “Беларуская хатка”, паўдзельнічалі ў дыдактычнай гульні “Летнія кветкі” і беларускай народнай гульні “Падушачка”.
Дзіцячая студыя “Аколіца” выканала беларускую народную песню і паказала народную купальскую гульню “Ручаёк”. У сваю чаргу дзіцячая студыя “Скарбніца” адказала выкананай з запалам беларускай песняй “Чубарыкі-чубчыкі” і стварыла імправізаваны музычна-танцавальны нумар пад песню “Саўка ды Грышка”.
Скончылася мерапрыемства агульным чаяваннем за сяброўскай гутаркай.
Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Лукашэнак,
кіраўніца дзіцячай студыі “Скарбніца”
т.: +371 65424695, 27003382
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.