З 4 чэрвеня 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання стартаваў новы цыкл мерапрыемстваў “Час добрых сюрпрызаў”, у рамках якога праводзяцца заняткі з выхаванцамі летніх школьных лагераў.
Кожнае лета ў Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) традыцыйна прыходзяць групы летніх лагераў для школьнікаў малодшага ўзросту.
У гэтым годзе каманду ЦБК натхніла кветкавая разнастайнасць, якой упрыгожыўся Даўгаўпілс да Свята горада. Так з'явіўся пазнавальна-гульнявы занятак “Час добрых сюрпрызаў”, на якім юныя даўгаўпілчане адкрываюць для сябе цікавыя факты пра Даўгаўпілс і вывучаюць кветкі праз гульні і загадкі.
Даўгаўпілскія школьнікі з летніх лагераў “Zinātkārie pilsētnieki”, “Strautiņš”, “Gribu zināt” таксама пазнаёміліся з працай Цэнтра беларускай культуры, экспанатамі музея “Беларуская хатка” і асаблівасцямі беларускага нацыянальнага касцюма, і нават сыгралі ў “аркестры” на народных музычных інструментах.
Цікавыя сустрэчы з дапытлівымі школьнікамі працягнуцца.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.