26 мая 2024 года, у рамках Дзён славянскай культуры, на вулічнай сцэне Цэнтра рускай культуры Дома Адзінства адбыўся канцэрт “Славянская мелодыя”, у якім прыняла ўдзел харавая капэла “Спадчына” Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства.
Вялікі святочны канцэрт “Славянская мелодыя”, арганізаваны Цэнтрам рускай культуры Дома Адзінства, прадоўжыў цыкл разнапланавых мерапрыемстваў Дзён славянскай культуры ў Даўгаўпілсе.
У яркае музычнае свята сваю непаўторную нотку ўнесла харавая капэла “Спадчына” (маст. кір. Сяргей Братусеў), якая выканала дзве песні на беларускай мове: лірычную народную “Шумяць вербы” і гарэзлівую аўтарскую “Цякла рэчка пад масточкам”.
Завершацца мерапрыемствы Дзён славянскай культуры творчым вечарам паэта Станіслава Валодзькі 31 мая ў Цэнтры беларускай культуры.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.