24 мая 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства ў рамках Дзён славянскай культуры адкрылася персанальная выстава карцін “Акварэльныя замалёўкі” даўгаўпілскай мастачкі Галіны Жэлабоўскай.
Галіна Жэлабоўская піша ў тэхніцы алейнага, тэмпернага і акрылавага жывапісу. На гэтай выставе прадстаўлена больш за 20 акварэльных замалёвак, створаных у асноўным на працягу апошняга года. Карціны вызначае незвычайная лёгкасць і свежасць, за якімі прасочваецца часцінка душы мастачкі.
Г. Жэлабоўская неаднаразова выстаўлялася ў Цэнтры беларускай культуры, яе карціны падарожнічалі па Латвіі, Літве, Беларусі.
Галіна Жэлабоўская ўваходіць у Аб'яднанне беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар”, у таварыства свабодных мастакоў Латгаліі і таварыства творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса “Дзіна-Арт”, у беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”.
На адкрыцці выставы сабралася шмат гасцей, якія не скупіліся на пахвалу і словы захаплення. Музычным падарункам стала выступленне вакальнага ансамбля “Пралескі”.
Выстава Галіны Жэлабоўскай “Акварэльныя замалёўкі” будзе даступная наведвальнікам да 31 жніўня 2024 года (па працоўных днях, з 9.00 да 17.00). Уваход вольны.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.