У суботу, 25 мая 2024 года, у 14.00, у рамках Дзён славянскай культуры ў канцэртнай зале Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) адбудзецца юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ўстановы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
У юбілейным канцэрце прымуць удзел творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца Марына Медунецкая), вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” (кіраўніца Анастасія Лукашэнак), харавая капэла “Спадчына” (кіраўнік Сяргей Братусеў), дзіцячая студыя “Скарбніца” (кіраўніца Анастасія Лукашэнак) і тэатральная студыя “Паўлінка” (кіраўніца Інэса Казлоўская). Асаблівыя госці канцэрта – ансамбль беларускай песні “Світанак” (кіраўніца Ганна Бабік) з Беластока (Польшча) і кіраўнік ансамбля беларускай народнай песні “Світанак” – саліст Сяргей Шабадалаў з Вісагінаса (Літва). Уваход бясплатны.
Цэнтр беларускай культуры за 25 гадоў свайго існавання паспяхова рэалізуе пазітыўны міжкультурны дыялог і працэс інтэграцыі ў разнастайнае культурнае жыццё Даўгаўпілса. Таксама арганізаваў шэраг культурных мерапрыемстваў, якія з цягам часу сталі традыцыйнымі і нават міжнароднымі падзеямі горада Даўгаўпілса: Дні беларускай культуры, Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, свята “Беларускае Купалле”, Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, абрадавыя святы, даследчыя. акцыі. У сваю чаргу, мастацкія калектывы ЦБК рэгулярна прадстаўлялі беларускую культуру на Уселатвійскім свяце песні і танца, Міжнародным фестывалі “Балтыка”, фестывалях нацыянальных меншасцей, а таксама на розных канцэртах і мерапрыемствах не толькі ў Латвіі, але і ў Эстоніі, Літве і інш.
Мерапрыемства арганізуе Цэнтр беларускай культуры ўстановы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання. Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праведзена фота і відэаздымка для публікацый і архіва ЦБК.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.