У пятніцу, 31 мая 2024 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) у рамках Дзён славянскай культуры адбудзецца творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі “Мой медазбор”.
Станіслаў Валодзька – аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей і дарослых, паэт-песеннік. Піша ў асноўным на беларускай мове, практыкуе пераклады папулярных латвійскіх, латгальскіх, польскіх, украінскіх, рускіх песень на беларускую мову.
С. Валодзька з'яўляецца старшынёй Таварыства латвійска-беларускай садружнасці, заснавальнікам беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, членам іншых аўтарытэтных літаратурных і грамадскіх арганізацый.
На вечары адбудзецца прэзентацыя новага зборніка С. Валодзькі “Збор твораў, том 3”, прагучаць новыя вершы і песні ў выкананні творчых калектываў ЦБК і выканаўцаў з Даўгаўпілса, Ліван, Вісагінаса (Літва).
Літаратурна-музычны вечар Станіслава Валодзькі “Мой медазбор” пройдзе ў ЦБК (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) у пятніцу, 31 мая 2024 года, у 18.00.
Уваход вольны.
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка для выданняў і архіваў ЦБК.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры