У чацвер, 2 мая 2024 года, ансамбль “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства прыняў удзел у традыцыйным штогадовым Свяце вуліцы Варшавас, арганізаваным Цэнтрам польскай культуры Дома адзінства.
Каля будынка былой Беларускай дзяржаўнай гімназіі (вул. Варшавас, 16) ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” прывітаў святочную калону, у якой ішлі кіраўніцтва Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання, Саюза палякаў Латвіі, Даўгаўпілскай польскай дзяржаўнай гімназіі.
Музычным падарункам стала беларуская народная песня “Цячэ вада ў ярок”, пад якую ўдзельнікі польскага ансамбля “Кукулечка” пачалі заліхвацка танцаваць, а гледачы падпяваць.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры