9 красавіка 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) навучэнцы Даўгаўпілскага тэхналагічнага ліцэя і іх равеснікі з Кіпра, Нарвегіі і Славакіі знаёміліся з беларускай культурай і традыцыямі.
У рамках праекта Erasmus+ “Вяртанне да сваіх каранёў” замежныя школьнікі прыехалі ў Даўгаўпілс і вывучаюць яго поліэтнічныя асаблівасці. У ЦБК яны ў займальнай форме пазнаёміліся са святкаваннем Вялікадня у беларусаў, паслухалі вершы і песні на беларускай мове, каталі велікодныя яйкі, удзельнічалі ў народнай гульні “Падушачка” і нават вывучылі некалькі беларускіх слоў у працэсе актыўных зносін.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры