12 красавіка 2024 года, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) адбудзецца канцэрт “Суквецце культур” беларускіх самадзейных калектываў, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома Адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”.
Канцэрт прысвячаецца Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці, тым самым заахвочвае ўсвядоміць і шанаваць значэнне культурнай разнастайнасці і дыялогу. У Даўгаўпілсе падобнае мерапрыемства праводзіцца ўжо другі раз і ў ім разам з арганізатарамі канцэрта – творчымі калектывамі Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства, удзельнічаюць таксама Цэнтр рускай культуры Дома Адзінства, Цэнтр польскай культуры Дома Адзінства, Цэнтр украінскай культуры “Мрыя”, Літоўскае таварыства “Раса”, Даўгаўпілская яўрэйская абшчына і Нямецкае таварыства “Эрфолг”.
Як адзначаюць арганізатары мерапрыемства: “Гэты канцэрт мы стварылі як свайго роду кветнік, у якім растуць расліны розных колераў і формаў, што радуе не толькі саміх гаспадароў сада, але таксама суседзяў і прахожых. Гэтак жа і кожная нацыянальная культура ўнікальная і ўносіць сваю непаўторнасць у агульнае гучанне канцэрта. Таму ў гледачоў будзе магчымасць атрымаць асалоду як ад латышскіх, беларускіх, польскіх, украінскіх і літоўскіх песень, так і беларускіх, рускіх, яўрэйскіх і нямецкіх танцаў”.
Уваход бясплатны!
На мерапрыемстве будзе весціся фота і відэаздымка для публікацый і архіва Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства.
Pasākums notiek “Līdzdarbības līgums par atsevišķu valsts pārvaldes uzdevumu veikšanu pilsoniskās sabiedrības un starpkultūru sadarbības attīstības un mazākumtautību nevalstisko organizāciju līdzdalības veicināšanas jomā Latgales reģionā” (Nr.: Nr.2.5.-11-207) ietvaros, kas noslēgts starp biedrību “Dienvidlatgales NVO atbalsta centrs” un LR Kultūras ministriju.”
Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская,
кіраўніца Цэнтра беларускай культуры,
т. 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.