18 лістапада 2023 года ў Даўгаўпілскім тэатры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 105-й гадавіне абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, на якой былі ўручаны ўзнагароды «Прыз года» Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання. У ліку ўзнагароджаных – супрацоўнік Цэнтра беларускай культуры Вячаслаў Пятроў.
Вячаславу Пятрову ўручаны «Ганаровая грамата» і Сярэбраны ганаровы знак (лілея) Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
В. Пятроў працуе ў Цэнтры беларускай культуры з 2007 года. З'яўляецца шматгадовым кіраўніком ансамбля беларускай песні “Купалінка”. Пад яго кіраўніцтвам найстарэйшы творчы калектыў беларускай культуры ў Латвіі дасягнуў высокага выканальніцкага ўзроўню, выступаў на шматлікіх фестывалях у Латвіі і за мяжой, папулярызуючы імя Даўгаўпілса. Ансамбль “Купалінка” чатыры разы ўдзельнічаў ва Уселатвійскім свяце песні і танца. У 2023 годзе па выніках адборачнага тура ансамбль паказаў максімальны вынік і дастойна выступіў у Рызе на XXVII Уселатвійскім свяце песні і XVII Свяце танца.
В. Пятроў – таленавіты мастацкі кіраўнік, музыкант і педагог, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у працоўным калектыве структурнага падраздзялення “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання, у аматарскіх творчых калектывах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры