22 кастрычніка 2023 года ў Цэнтры культуры Ліванскага краю адбыўся канцэрт “Rudens noskaņa” ансамбля славянскай культуры “Раздолле”, у якім прыняла ўдзел дзіцячая студыя “Скарбніца” структурнага падраздзялення “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Ансамбль славянскай культуры “Раздолле” традыцыйна збірае гараджан і гасцей г. Ліваны і краю на канцэрт ва ўтульнай зале Цэнтра культуры, прадставіўшы разнастайную палітру жанраў музыкі і іх выканаўцаў. Жаданымі гасцямі такіх канцэртаў з'яўляюцца ансамблі з Даўгаўпілса і Екабпілса.
На гэты раз у восеньскім канцэрце ўдзельнічала дзіцячая студыя “Скарбніца” (мастацкі кіраўнік Анастасія Лукашэнак) Цэнтра беларускай культуры, выканаўшы беларускую народную песню “Саўка да Грышка”. Гастрольнае выступленне – не першы вопыт для юных удзельнікаў “Скарбніцы”, і яны годна ўпрыгожылі канцэрт сваім выкананнем.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры