28 кастрычніка 2023 года ў Дагдскім Культурным цэнтры адбыўся канцэрт Дня беларускай культуры, прымеркаваны да 10-годдзя вакальнага ансамбля “Аколіца”. Сяброў з юбілеем павіншаваў ансамбль “Пралескі” структурнага падраздзялення “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Вакальны ансамбль “Аколіца” (мастацкі кіраўнік Карына Бейкуле) быў створаны дзесяць гадоў таму пры Дагдскім беларускім таварыстве “Вербіца”. За сваю дзейнасць творчы калектыў выступаў на розных святах і фестывалях у Латвіі, Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі.
У канцэрце ўдзельнічалі вакальны ансамбль “Пралескі” (Даўгаўпілс), саліст Сяргей Шабадалаў (Вісагінас, Літва), салістка Жанна Слядзеўская (Малта), дуэт Лідзіі Знотыні і Яўгена Пашкевіча (Ліваны), а таксама “Вечарыначка” (Сварыні), “Таўтыбу студыя” (Эзэрніекі) і беларускі вакальны ансамбль сеньёраў “Вярба” (Дагда). Упершыню на сцэну выйшлі выхаванцы славянскай культурнай дзіцячай студыі “Аколіца” (Дагда), выканаўшы прэм'ерную песню.
Ансамбль “Пралескі” выканаў адну песню на латышскай мове і тры беларускія, за што і быў узнагароджаны шчодрымі апладысментамі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры