19 жніўня 2023 года танцавальны ансамбль “Лянок” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прыняў удзел у канцэрце “Вянок дружбы”, прысвечаны святу Дэмэнскай воласці.
19 жніўня на плошчы перад Домам культуры ў Дэмэне адбылося свята, прысвечанае дню нараджэння Дэмэнскай воласці, арганізатарамі якога былі дума Аўгшдаўгаўскага краю і упраўленне Дэмэнскай воласці.
На свяце праводзіліся займальныя і гульнявыя мерапрыемствы. На вулічным базарчыку лунаў пах хатняга сыру, выпечкі, мёду, гародніны і кветак. Рамеснікі прэзентавалі свае работы і вырабы з дрэва.
Кульмінацыяй мерапрыемства стаў зборны канцэрт, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы краю і Даўгаўпілса. Сваю непаўторную нотку ў святочную атмасферу канцэрта “Вянок дружбы” унеслі і ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Лянок” (мастацкі кіраўнік Марына Медунецкая), які выканаў некалькі энэргічных беларускіх танцаў.
Усім удзельнікам свята былі ўручаны падзякі і сувеніры, а таксама традыцыйны пачастунак – дэмэнская каша і гарбата здароўя, падрыхтаваныя мясцовым таварыствам “Цэнтр сацыяльнай падтрымкі”.
Установу “Цэнтр беларускай культуры” Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання звязвае даўняе плённае супрацоўніцтва з Домам культуры Дэмэнскай воласці Аўгшдаўгаўскага краю.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр белорусской культуры