У пятніцу, 30 чэрвеня 2023 года, у 18.00, у Цэнтральным гарадскім парку адбудзецца традыцыйнае свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
Цэнтр беларускай культуры штогод праводзіць народныя купальскія гулянні, мяняючы толькі месца правядзення і фармат. У гэтым годзе ў Цэнтральным парку, пад шатамі векавых дубоў, у адно з найважнейшых славянскіх святаў – дзень летняга сонцастаяння, творчыя калектывы ЦБК: аматарская тэатральная студыя “Паўлінка”, ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі”, дзіцячая студыя “Скарбніца” прадставяць шырокую канцэртную праграму.
Сваім выступленнем таксама парадуюць гараджан творчыя калектывы нацыянальна-культурных таварыстваў Даўгаўпілса і госці з Ліван і Екабпілса.
Наведвальнікі Цэнтральнага парка падчас вячэрняга праменаду пачуюць ненадакучлівы музычны фон, без дынамікаў і мікрафонаў, без сцэны, ужывую, як у вёсках да гэтага часу святкуюць летняе сонцастаянне. Жадаючых чакаюць тэатралізаваны паказ, купальскія песні, гульні і танцы, розныя творчыя майстэрні, магчымасць пакінуць запіску з патаемным жаданнем на “купальскім дубе”, пакаштаваць чароўны купальскі напой ці сфатаграфавацца ў купальскім вянку.
У час мерапрыемства вядзецца фотаздымка.
Увага: пры неспрыяльных умовах надвор'я мерапрыемства адмяняецца.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры