Шмат гадоў, штогод, 26 красавіка ў Даўгаўпілсе прадстаўнікі беларускай, украінскай і рускай абшчын у праваслаўным храме ў малітве памінаюць усіх пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
26 красавіка 1986 года здарылася самая буйная ў гісторыі мірнага атама катастрофа – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, наступствы якой спецыялісты ліквідуюць да гэтага часу. Радыёактыўнаму забруджванню падвергліся сотні тысяч квадратных кіламетраў, большай часткай на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Расіі.
Пра адказнасць чалавека за экалогію на зямлі і наступствы тэхнагенных катастроф казаў айцец Валянцін на паніхідзе, якая прайшла ў капліцы Св. Аляксандра Неўскага.
Пасля паніхіды ўдзельнікі высадзілі кветкі ля капліцы, як сімвалічны экалагічны пасыл.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры