З 23 па 26 мая 2023 года Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) праводзіць серыю разнапланавых мерапрыемстваў, прысвечаных традыцыйным Дням беларускай культуры ў Даўгаўпілсе.
У аўторак, 23 мая, у 12.00, у дзень пачатку Дзён беларускай культуры, адбудзецца богаслужэнне ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай (храм-капліца Св. Аляксандра Неўскага, вул. Саўлес, 20).
23 мая, у 17.00, адкрыецца фотавыстава “Балетныя пастаноўкі” у супрацоўніцтве з Аб'яднаннем беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (Цэнтр беларускай культуры, вул. Алеяс, 68-1А).
У пятніцу, 26 мая, у 18.00, адбудзецца канцэрт Дзён беларускай культуры і 10-годдзя харавой капэлы “Спадчына” (канцэртная зала Дома Адзінства, вул. Рыгас, 22А)
У сераду, 31 мая, у 17.30, адбудзецца творчая вечарына Станіслава Валодзькі, прысвечаная прэзентацыям новых кніг паэта: “Збор твораў. Т. 2” і дзіцячай кніжкі “Добры мужык” (Цэнтр беларускай культуры, вул. Алеяс, 68-1А).
Сардэчна запрашаем на майскія Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе!
Уваход вольны. На ўсіх мерапрыемствах вядзецца фотаздымка і відэаздымка.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры