Інфармацыя аб Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і яго шасці творчых калектывах увайшла ў энцыклапедыю, выдадзеную ў Рэспубліцы Беларусь. Кніга называецца “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, інфармацыя пададзена на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Гэта другі том выдання “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, дапоўнены новымі дадзенымі. Кніга выдатнай друкарскай якасці, багата ілюстраваная фотаздымкамі з жыцця беларускай дыяспары ў розных краінах свету. Беларусам Даўгаўпілса прысвечаны 11 старонак. У даведачным стылі пададзена інфармацыя аб Цэнтры беларускай культуры і калектывах – ансамблі беларускай песні “Купалінка”, танцавальным ансамблі “Лянок”, тэатральнай студыі “Паўлінка”, харавой капэле “Спадчына”, вакальна-інструментальным ансамблі “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца”, а таксама былым трыа “Ластаўкі”, Беларускім культурна-асветніцкім таварыстве “Уздым” і паэце Станіславе Валодзька. Энцыклапедыя “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, ІІ том, выдадзена ў Мінску малым тыражом – усяго 114 экзэмпляраў. Гэта творчы праект Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культуры (РЦНК) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адну кнігу РЦНК перадаў у дар Цэнтру беларускай культуры ў Даўгаўпілсе.
Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры