9 чэрвеня 2016 года, у суботу, у аблюбаваным месцы адпачынку даўгаўпілчан, у парку Дубровіна, у 19.00, пройдзе свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) пры падтрымцы Упраўлення культуры і Цэнтра латышскай культуры. Сардэчна запрашаем!
Купалле - сапраўды язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, якое з'яуляецца кульмінацыяй гадавога цыклу, часам найвышэйшага росквіту прыродных сіл, да сённяшняга дня – адно з самых паважаных у беларусаў. Менавіта з летняга сонцастаяння дзень паступова становіцца карацейшым, а ноч- даўжэйшай. Купальская ноч - самая короткая ў годзе. Падчас народнага гуляння плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, водзяць карагоды, скачуць праз купальскае вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага і негатыўнага, шукаюць папараць-кветку, варожаць, прызнаюцца ў каханні.
У канцэртнай праграме ўдзельнічаюць мясцовыя беларускія калектывы: ансамбль народнай песні «Купалінка», танцавальны ансамбль «Лянок», вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі», тэатральная студыя «Паўлінка», а таксама госці з Беларусі: ансамбль народнай песні і музыкі «Траецкія музыкі» (г.Барысаў, Мінская вобласць), вакальнае трыо з г.Міёры. Вас чакае тэатралізаванае дзейства, пляценне вянкоў, частаванне травяным чаем з мёдам.
Галоўны сэнс Купалля - ачышчэнне душы і цела ад усяго цёмнага і злога, ад непрыемнасцяў і няшчасцяў. Таму выкідвайце благія думкі з душы, падмятайце яе запыленыя куточкі, запасайцеся добрым настроем і прыходзьце святкаваць беларускае Купалле 9 ліпеня, у 19.00, у парк Дубровіна!
Зараджайцеся вясёлым настроем разам з намі!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306