XI Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” у гэтым годзе працягнецца цэлы тыдзень – з 20 па 24 верасня 2021 года. Яго разнастайныя мерапрыемствы будуць накіраваны на розныя мэтавыя аўдыторыі.
У 2021 годзе мерапрыемствы фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” будуць праведзеныя па “зялёным” альбо па “жоўтым” сцэнарыях.*
Дабрачынная акцыя “З сардэчнай цеплынёй”
У панядзелак, 20 верасня, у 14:00, стартуе дабрачынная акцыя “З сардэчнай цеплынёй”, адрасаваная медыцынскім работнікам.
На вячорках удзельнікі звяжуць рукавіцы, шкарпэткі, сурвэткі і вырабяць іншыя рукадзельныя вырабы з беларускімі нацыянальнымі арнаментамі, якія затым падораць медыкам кавід-аддзялення Даўгаўпілскай рэгіянальнай бальніцы.
Дарэчы, вячоркі будуць праходзіць усю восень па панядзелках у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), па “жоўтым” сцэнарыі.
Этнамайстар-клас “Лялька-абярэг”
У аўторак, 21 верасня, у 12:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) адбудзецца адукацыйна-гульнявы занятак для школьнікаў.
Этнамайстар-клас “Лялька-абярэг” пазнаёміць вучняў з беларускай нацыянальнай лялькай, традыцыямі вырабу абярэга, а таксама з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, народнымі песнямі і гульнямі.
“Жоўтае” мерапрыемства, па запрашэнні.
Адкрыццё перасовачнай фотавыставы
У аўторак, 21 верасня, у 16:00, у фае Палаца культуры (вул. Смілшу, 92) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы даўгаўпілскага фатографа Эдуарда Літвіноўскага.
На экспазіцыі “Беларускі позірк Даўгаўпілса” прадстаўлена 38 партрэтаў беларусаў у нацыянальных касцюмах на фоне прыгожых пейзажаў Латгальскага рэгіёну.
Гэта першая персанальная выстава Э. Літвіноўскага, якая будзе даступная ў Палацы культуры да 30 верасня, пасля чаго адправіцца ў падарожжа па ўстановах культуры і іншых гарадах.
“Жоўтае” мерапрыемства.
Круглы стол
У сераду, 22 верасня, у 11:00, у Цэнтры беларускай культуры адбудзецца “круглы стол” з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя. П. Машэрава.
Тэма – “Гісторыку Аляксею Сапунова – 170”. Даклады прадставяць даследчыкі ўніверсітэта і культуролагі Даўгаўпілса.
“Жоўтае” мерапрыемства.
Прэзентацыя кулінарнай кнігі
У сераду, 22 верасня, у 16:00, у Цэнтры беларускай культуры адбудзецца прэзентацыя кулінарнай кнігі “Кірмашоўскія прысмакі”.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце дэгустацыі. Гаспадыні прадставяць стравы, з якімі дэбютавалі ў зборніку рэцэптаў сельскай беларускай кухні, выдадзенай ЦБК.
“Жоўтае” мерапрыемства, па запрашэнні.
Адкрыццё выставы карцін
У чацвер, 23 верасня, у 16:00, у Цэнтры беларускай культуры адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы даўгаўпілскай мастачкі Аліны Петкун.
На экспазіцыі “Лета-21” будуць прадстаўлены карціны, напісаныя А. Петкун у аўтарскай тэхніцы падчас летніх пленэраў.
“Жоўтае” мерапрыемства.
Выстава восеньскіх дароў і рэкламных выданняў
У пятніцу, 24 верасня, у 17:00, у фае Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) перад пачаткам гала-канцэрта будзе працаваць выстава, на якой беларускія гаспадыні прадставяць плён сваёй працы – гародніну, садавіну, хатнія нарыхтоўкі.
Таксама можна будзе абмяняць прынесеную беларускую кнігу на сувенірны “Гузік шчасця”, вырабіць сваімі рукамі ляльку-абярэг і паштоўку-выцінанку з аплікацыяй ці азнаёміцца з прэзентацыйнымі матэрыяламі пра Беларусь.
“Зялёнае” мерапрыемства.
Фестывальны гала-канцэрт
У пятніцу, 24 верасня, у 18:00, у канцэртнай зале Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) адбудзецца фестывальны гала-канцэрт, у якім прымуць удзел калектывы ЦБК – “Купалінка”, “Лянок”, “Паўлінка”, “Спадчына”, “Пралескі”, а таксама гасцявыя ансамблі і артысты з іншых гарадоў.
“Зялёнае” мерапрыемства.
Трансляцыя канцэрта будзе весціся на канале ЦБК у Yotube і на Facebook.
*Заўвага:
“Зялёнае” мерапрыемства – наведванне з наяўнасцю дзейнічага кавід-сертыфіката.
“Жоўтае” мерапрыемства – наведванне (у масках) з наяўнасцю дзейнічага кавід-сертыфіката ці наяўнасцю сертыфіката з негатыўным тэстам на кавід. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
Падчас мерапрыемстваў будзе весціся фатаграфаванне і відэаздымка.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры