3 ліпеня Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі), галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У гонар гэтай даты ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) была падрыхтавана выстава.
Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці менавіта 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі Мінска ад нацысцкай акупацыі, было прынята ў ходзе рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.
“Гэта свята ўвасабляе ў сябе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі”, - падкрэслівае значнасць галоўнага дзяржаўнага свята прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, шматлікімі кнігамі і друкаванымі матэрыяламі аб гістарычных каштоўнасцях краіны, аб культурнай спадчыне і сучасных дасягненнях, а таксама з вырабамі з керамікі і саломы, пано, плакатамі, музычнымі інструментамі і г.д..
Выстава будзе адчынена з 4 ліпеня па 4 жніўня 2016 года, у Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, Палац культуры, 3 паверх, 305 каб). Час працы: 9.00 – 17.00.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306