Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы запрашае навучэнцаў падрыхтоўчых груп дзіцячых садкоў і школьнікаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Дзіўны свет Васіля Віткі” па творах беларускага пісьменніка і паэта, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння аўтара. Вынікам конкурсу стане ўзнагароджанне пераможцаў і выстава лепшых работ, якія пройдуць 17 мая 2021 года.
Палажэнне
аб правядзенні конкурсу малюнкаў “Дзіўны свет Васіля Віткі”
Мэты:
1. Спрыянне пашырэнню кругагляду школьнікаў і павышэнню іх цікавасці да літаратуры і культуры Беларусі;
2. Раскрыццё творчага мыслення і патэнцыялу падрастаючага пакалення;
3. Падрыхтоўка ілюстрацыйнага матэрыялу для выставы малюнкаў.
Мэтавая аўдыторыя:
Узроставыя групы: 6-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-16 гадоў.
Тэрміны:
1. Аб'ява конкурсу малюнкаў “Дзіўны свет Васіля Віткі” па творах паэта – 30 красавіка 2021 года;
2. Час падачы малюнкаў на конкурс – да 14 мая 2021 года; месца – у Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А);
3. Адкрыццё выставы малюнкаў, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу – 17 мая 2021 года.
Патрабаванні да конкурсных прац:
Прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой графічнай тэхніцы. Фармат працы – А3 ці А4. На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць разборліва: імя, прозвішча, узрост аўтара, а таксама назву школы або дашкольнай установы; імя, прозвішча і кантактны тэлефон педагога або аднаго з бацькоў.
Падвядзенне вынікаў:
Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе будуць вызначаныя пераможцы – I месца,
II месца, III месца, Гран-Пры. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі, усе ўдзельнікі – падзячнымі лістамі і сувенірамі. Конкурсныя малюнкі будуць прадстаўлены на выставе ў Цэнтры беларускай культуры, а таксама он-лайн.
Асаблівыя ўмовы:
Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д.. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантаванае. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.
Арганізатар:
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы.
Кантакты: Каардынатар праекта – Ірына Апэйнанэ (тэл. +371 27110857; + 371 654 24695; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. )