22 чэрвеня 2016 года ў Даўгаўпілскім універсітэте (ДУ) прайшоў выпускны баль Гуманітарнага факультэта. У ліку выпускнікоў буйнейшага дзяржаўнага ўнівесітэта Усходняй Латвіі дыплом бакалаўра атрымала Ірына Якушонак, арганізатар культурных мерапрыемстваў Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Віншуем!
Ірына Якушонак працуе ў Цэнтры беларускай культуры з лютага 2015 года, прайшоўшы па конкурсу вакансій на пасаду арганізатара культурных мерапрыемстваў. Яна паспяхова сумяшчае працу ў ЦБК з вучобай на дзённым аддзяленні Гуманітарнага факультэта Даўгаўпілскага універсітэта, вывучэннем беларускай мовы. Сваю дыпломную бакалаўрскую працу будучы спецыяліст па міжкультурных сувязях прысвяціла беларускай культуры. Даследаванне на тэму «Роля Цэнтра беларускай культуры ў захаванні беларускай ідэнтычнасці» Ірына Якушонок абараніла на найвышэйшую адзнаку - 10 балаў. Ёсць надзея, што бакалаўрская работа стане асновай для працягу навучання ў магістратуры ДУ і напісання магістарскай працы па вывучэнню беларускай культуры і яе захаванню беларусамі замежжа.
Дарагая Ірына! Сардэчна віншуем са святам - заканчэннем бакалаўрскай праграмы ДУ. Першая вяршыня вышэйшай адукацыі паспяхова ўзятая! Наперадзе - магістратура. Поспехаў !!!
Навіннай сюжэт ТВ «Даутком» аб выпуску ў ДУ можна паглядзець тут:
http://www.grani.lv/daugavpils/69909-sostoyalsya-vypusknoy-bal-gumanitarnogo-fakulteta-du.html
Цэнтр беларускай культуры