Да 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, якое адзначаецца 5 сакавіка 2021 года, і да Сусветнага дня пісьменніка, які традыцыйна адзначаецца 3 сакавіка, Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) дае старт літаратурнаму онлайн-марафону “Чытаем Крапіву разам”.
У беларускай літаратуры творчая індывідуальнасць народнага пісьменніка Беларусі, паэта, драматурга, перакладчыка і літаратуразнаўцы Кандрата Крапівы ўзвышаецца велічна, непаўторна і ярка. Літаратар, апраўдваючы выбраны псеўданім, востра і разумна высмейвае зло, каб зацвердзіць дабро.
Байкі, вершы, фельетоны, жарты, сатырычныя камедыі, драмы, раман К. Крапівы заўсёды выклікаюць у чытача непадробленую цікавасць. Па яго п'есах знятыя кінафільмы. Адна з вяршыняў у творчасці Кандрата Крапівы – байкі і сатырычна-гумарыстычныя вершы. “Вол і авадзень”, “Ганарысты парсюк” “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран” – вядомыя многім са школьных гадоў. Лепшыя байкі паэта перажылі свой час.
З нагоды юбілею народнага пісьменніка Кандрата Крапівы прапануем успомніць любімыя байкі і вершы і прачытаць іх разам. Онлайн-марафон стартуе 11 сакавіка 2021 года, у 14.00, на пляцоўцы ZOOM.
https://us02web.zoom.us/j/9473484887?pwd=a2dLeDJETElsSndrMER0ZUVObHk1QT09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 947 348 4887
Код доступа: j0dDLt
Інфармацыя даступная на сайце bkc.daugavpils.lv і профілі ЦБК у Facebook. Чытаем Кандрата Крапіву разам!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК