З 20 па 27 мая 2016 года ў Даўгаўпілсе пройдуць мерапрыемствы Дзён беларускай культуры ў рамках традыцыйных Дзён славянскай культуры. У праграме – творчы вечар паэта, літаратурная выстава, прэзентацыя кнігі пра беларускага мастака, падвядзенне вынікаў конкурсаў дзіцячых малюнкаў і эсэ пра Беларусь, дыктант для дарослых, адкрыццё фотавыставы і святочны канцэрт. Дні беларускай культуры пройдуць пад знакам заступніцы зямлі беларускай Ефрасінні Полацкай.
Праграма Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе:
20 мая - Творчы вечар паэта Станіслава Валодзькі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкрыццё Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Пачатак – у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры.
21 мая – Ноч музеяў. У даугаўпілскім мастацка-краязнаўчым музеі, у зале, дзе праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Маю гонар», адбудуцца майстар-класы ЦБК. Пачатак – у 19.00. А ў Лютэранскай царкве выступіць ансамбль «Купалінка». Пачатак – у 21.00.
22 мая – Міжнародны фестываль народнага мастацтва «Аугшдаугава». Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» выступіць у канцэрце «Vysi muni gosti beja» у стараверскай сядзібе Слуцішкі. Пачатак - у 13.30, Наўянская воласць Даўгаўпілскага краю.
23 мая - Дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Літаратурная выстава, прысвечаная праваслаўнай святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, заступніцы зямлі беларускай, якая нарадзілася каля 1101 года ў Полацку, пачатак – у 10.00, у Цэнтры беларускай культуры.
24 мая - Канцэрт адкрыцця Дзён славянскай культуры. Пачатак – у 13.00, на вул.Пушкіна каля Рускага дома. У фальклорным свяце ўдзельнічае і беларускі творчы калектыў.
24 мая – Прэзентацыя кнігі Аляксея Кузьміча-малодшага «Творец возвышенных Мадонн». Сустрэча з аўтарам. Гэта кніга – магчымасць дакрануцца да велізарнай спадчыны выдатнай, яркай і неардынарнай асобы мастака Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945-2013). Ён стварыў сотні вобразаў Мадон, у тым ліку «Плач Ефрасінні Полацкай».
25 мая - Адкрыццё выставы дзіцячых малюнках «Беларускі куток». Падвядзенне вынікаў конкурсу, узнагароджанне юных мастакоў. Пачатак – у 13.00, у Цэнтры беларускай культуры.
26 мая - Публічны дыктант па беларускай мове. Запрашаем усіх, хто ведае беларускую мову, праверыць сваю граматнасць у напісанні дыктанта. Успомнім школьныя гады! Пачатак – у 16.00, у Цэнтры беларускай культуры.
27 мая - Адкрыццё фотавыставы «Сучаснае мастацтва і старажытныя тэхналогіі: духоўныя каштоўнасці Беларусі», прысвечанай 855-годдзю стварэння ўнікальнай беларускай святыні – Крыжа Ефрасінні Полацкай.
Неверагодна прыгожы шасціканечны крыж стварыў майстар-ювелір Лазар Богша па заказу Ефрасінні Полацкай. Крыж па злой волі шмат разоў пакідаў сцены Спаскай царквы, але заўсёды вяртаўся ў родны Полацк. У час Другой сусветнай вайны ён загадкава знікнуў. Пасляваенныя пошукі крыжа былі беспаспяховымі, таму ў 1997 годзе бресцкім ювелірам Мікалаем Кузьмічом зроблена дакладная копія крыжа, якая захоўваецца ў Полацку ў царкве Ефрасінні Полацкай. Пачатак – у 17.00, у Цэнтры беларускай культуры.
27 мая - Святочны канцэрт Дзён беларускай культуры. Падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ «Скуль мае карані». Узнагароджанне ўдзельнікаў. У канцэрце ўдзельнічаюць творчыя калектывы «Купалінка», «Лянок», «Пралескі», «Паўлінка», «Спадчына», «Завіруха», паэты. Сардэчна запрашаем зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем! Пачатак – у 18.00. Месца правядзення – Палац культуры, малая зала.
Дні беларускай культуры ў Даўгаупілсе арганізоўвае Цэнтр беларускай культуры ў супрацоўніцтве з беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым», Таварыствам латвійска-беларускага супрацоўніцтва, Латвійскім беларускім таварыствам «Світанак», Екабпілскім беларускім таварыствам «Спатканне», Беларускім інфармацыйным цэнтрам, Саюзам беларусаў Латвіі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Жана Раманоўская, кіраўніца ЦБК,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306