Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) інфармуе, што з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем Covid-19, зменены графік адкрыцця выстаў, раней запланаваных на кастрычнік.
Адкрыццё ў Цэнтры беларускай культуры выставы карцін “Мазаіка прыроды” Надзеі Ізянёвай, якое было намечана на 9 кастрычніка 2020 года ў рамках фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, пераносіцца на 20 лістапада 2020 года.
У сваю чаргу, выстава “Вадаспад пачуццяў” Сафіі Шабуневіч, прызначаная на 10 кастрычніка таксама ў рамках фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, у Палацы культуры не адбудзецца. Экспазіцыя карцін маладой мастачкі з Рыгі прадстаўлена ў Цэнтры беларускай культуры і будзе даступная для агляду з панядзелка, 12 кастрычніка, да 17 лістапада 2020 года, па папярэднім запісе (т. 654 24695).
Як раней паведамлялася, Х Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” перанесены на 21 лістапада.
ЦБК прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці. За дадатковой інфармацыяй сачыце на нашым сайце www.bkc.daugavpils.lv, на старонцы facebook, а таксама на сайце www.daugavpils.lv.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры