Паважаныя гараджане і госці горада! Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) інфармуе, што з-за новых абмежаванняў, звязаных з Covid-19,
X Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, намечаны на 10 кастрычніка ў Палацы культуры, пераносіцца на 21 лістапада 2020 года.
Дадатковая інфармацыя аб традыцыйным беларускім фэстывалі будзе размешчана на сайце www.bkc.daugavpils.lv, на старонцы facebook, у гарадскіх СМІ.
Цэнтр беларускай культуры выказвае шкадаванне за дастаўленыя нязручнасці, абумоўленыя аб'ектыўнымі абставінамі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры