Любімы горад Даўгаўпілс! Мы, удзельнікі дзіцячай студыі “Скарбніца”, ад усяго сэрца віншуем цябе з выдатным 745-гадовым юбілеем!
Даўгаўпілс – горад, дзе заўсёды гучыць музыка, і ён знаходзіцца ў пастаянным творчым развіцці. Дзякуй гораду за тое, што ён валодае асаблівай, непаўторнай атмасферай, якая матывуе на новыя дасягненні.
Жадаем гораду і яго жыхарам невычэрпнай крыніцы энергіі і натхнення, каб праменьчыкі шчасця і надзеі ніколі не згасалі! Мы, маладое пакаленне горада, ганарымся тым, што можам сябе называць даўгаўпілчанамі!