Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) павіншаваў горад з 745-годдзем у відэафармаце. Віншаванне можна паглядзець на афіцыйнай старонцы ЦБК у Фэйсбуку.
У гэтым годзе святкаванне дзён горада было запланавана з 1 па 7 чэрвеня. Аднак, надзвычайная сітуацыя ў краіне і свеце ўнесла свае карэктывы. Адназначна, святочныя мерапрыемствы і канцэрты адбудуцца, але ўжо ў іншым фармаце – у онлайн-рэжыме. Менавіта таму самакіраванне горада вырашыла не адмяняць іх, а прапанаваць прадпрыемствам самакіравання, а таксама жыхарам горада прыняць удзел у фота альбо відэавіншаваннях.
Калектыў Цэнтра беларускай культуры адгукнуўся на заклік і запісаў відэавіншаванне на беларускай мове, у якім пажадаў гораду 745 выдатных слоў. Віншаванне суправаджаецца кадрамі выступленняў творчых калектываў Цэнтра беларускай культуры, а фонам выступае папулярная песня Р.Паулса і Г.Рача “Nekur nav tik labi kā mājās”, у перакладзе на беларускую мову паэта С.Володзькі, у выкананні вакальнага ансамбля “Пралескі”.
З відэа можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Facebook з хэштэгам #daugavpils745 або ў Youtube https://www.youtube.com/watch?v=IBn6Ljdo38I
З Днём нараджэння, любімы горад!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры