Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) да 745-годдзя горада Даўгаўпілса праводзіць акцыю пад назвай “Адкрытая кніга: напішы сваё віншаванне гораду!”. З 1 па 5 чэрвеня кожны жадаючы можа пакінуць добрыя словы ў альбоме, які аформлены ў беларускім стылі. Творчы падарунак беларусаў будзе перададзены ў Даўгаўпілскую гарадскую думу.
Гэты год для Даўгаўпілса юбілейны – гораду спаўняецца 745 гадоў; 100 гадоў ён так называецца; 95 гадоў гарадскому гербу; 80 гадоў таму прайшло першае Латгальскае свята песні.
Паколькі каронавірусная надзвычайная сітуацыя ўнесла карэктывы ў правядзенне публічных юбілейных мерапрыемстваў, мы стварылі адкрытую беларускую кнігу, у якую будуць размешчаны віншаванні Даўгаўпілсу да 745-годдзя.
Свае пісьмовыя пажаданні гораду да юбілею ўжо падрыхтавалі Цэнтр беларускай культуры, Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, беларускае таварыства “Уздым”, творчыя людзі беларускай дыяспары.
Запрашаем і вас напісаць сардэчныя віншаванні Даўгаўпілсу ў вершах ці прозе і даслаць на электронную пошту (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.), альбо зрабіць гэта асабіста ў ЦБК па адрасе: вул.Алеяс, 68.
Павіншуем любімы горад з юбілеем разам!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры