16 лютага 2020 года ў 17:00 у Даўгаўпілскім тэатры адбудзецца спектакль па п'есе Яўгена Шастакова “Тры плюс Кот”. Мінскія артысты прадставяць бліскучую камедыю ў двух актах на вечную тэму – пошуку сваёй формулы шчасця.
Тэатральны праект Веры Паляковай “ТриТформаТ” ужо знаёмы гледачам Даўгаўпілскага тэатра. У мінулым годзе мінскія акцёры прыязджалі з музычнай камедыяй “Шлюбны дагавор”, якая прайшла з аншлагам. У гэты раз – новая камедыя, але сюжэтная лінія спектакля “Тры + кот” таксама прысвечана каханню, захаванню сямейных адносін, шчасця.
У ролях – папулярныя акцёры Мінскага “Тэатра-студыі кінаакцёра”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Цімошкін, Вера Палякова, Алеся Пухавая, Арцём Давідовіч.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Паршын (на думку тэатральных крытыкаў Беларусі названы “Адкрыццём года ў рэжысуры 2018 года”).
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў (галоўны мастак Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі).
Кампазітар – Міхаіл Абухоў.
Працягласць спектакля “Трое + кот” – 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам. Пачатак у 17.00.
Білеты можна набыць у касах Даўгаўпілса або па спасылцы: