У нядзелю, 15 снежня 2019 года, у 14.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства (г.Даўгаўпілс, вул.Рыгас, 22а) вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) падорыць гараджан і гасцям горада святочную праграму “І зімой цвітуць пралескі”, прымеркаваную да свайго 5-гадовага юбілею.
Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” заснаваны ў Цэнтры беларускай культуры ў 2014 годзе. Сімвалічную назву калектыву з 6 самадзейных спявачак маладога ўзросту далі пралескі – першыя вясновыя кветкі блакітнавата-сіняга колеру, якія з'яўляюцца на вясновых праталіны пад першымі промнямі вясновага сонца.
У рэпертуары маладога калектыву – беларускія народныя песні, фальклорныя абрадавыя песні, сучасныя і аўтарскія песні на беларускай, латышскай, латгальскай, рускай мовах. Музычнае суправаджэнне – скрыпка, акардэон, музычныя апрацоўкі, а таксама акапэльнага спевы.
Ансамблю ўсяго пяць гадоў, але ён паспеў заваяваць прызнанне ў Даўгаўпілсе, у Латвіі, за яе межамі. Калектыў з годнасцю прадстаўляў ЦБК на Уселатвійскім свяце песні і танца, міжнародных фестывалях у Беларусі: “Славянскі базар у Віцебску”, “Браслаўскія зарніцы”, “Вянок дружбы” у Бабруйску, “Дняпроўскія галасы” у Дуброўне, “Ганненскі кірмаш” у Зэльве, “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”; а таксама “Песні памежжа” у Вільнюсе (Літва), “Вентспілскі вянок”, “Фэст” у Дагдзе і многіх іншых. “Пралескі” з'яўляюцца ўдзельнікам шматлікіх канцэртаў у Даўгаўпілсе і Даўгаўпілскім краі.
Цэнтр беларускай культуры запрашае даўгаўпілчан і гасцей горада на канцэрт вакальнага ансамбля “Пралескі”, на якім маладыя спявачкі ў нацыянальных блакітных строях, сугучных назве, будуць спяваць для вас лірычныя і запальныя песні пра каханне, прыроду, малую радзіму. А паколькі “Пралескі” святкуюць свой першы юбілей, то іншыя аматарскія калектывы ЦБК павіншуюць іх творча – песнямі, танцамі, вершамі.
Сардэчна запрашаем на канцэрт “І зімой цвітуць пралескі”, які адбудзецца 15 снежня, у 14 гадзін, у Доме Адзінства!
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне
Уваход вольны
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A