У чацвер, 14 лістапада 2019 года, у 18.00, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі” у гонар Дня абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. Творчыя калектывы ЦБК і даўгаўпілскія паэты падораць незабыўныя пазітыўныя эмоцыі і добры настрой.
Штогод у лістападзе ва ўсіх латвійскіх гарадах праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Лачплесіса і Дня незалежнасці Латвіі. Цэнтр беларускай культуры заўсёды актыўна падтрымлівае дадзеныя мерапрыемствы. Менавіта таму, незадоўга да галоўнага свята краіны, творчыя беларускія калектывы прадэманструюць святочную музычную праграму, якую прысвячаюць Латвіі.
У канцэрце прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца Марына Медунецкая), вакальны ансамбль “Пралескі” (кіраўніца Настасся Лукашонак), харавая капэла “Спадчына” (кіраўніца Яніна Юзэфовіч), дзіцячая студыя “Скарбніца” (кіраўніца Настасся Лукашонак), а таксама свае вершы прачытаюць даўгаўпілскія паэты.
Музычныя, танцавальныя, а таксама паэтычныя выступленні настрояць на святочны настрой і падораць пазітыўныя эмоцыі!
Будзем рады бачыць Вас у чацвер, 14 лістапада 2019 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры па адрасе: г. Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68 (уваход са двара).
Уваход свабодны.
Арганізатар: Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры. Падчас канцэрта будзе весціся фота і відэаздыманне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры