Падведзены вынікі конкурсу праектаў “Культура” для арганізацый беларусаў замежжа, які праводзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праект “Куфар беларускіх скарбаў” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры адзначаны дыпломам і памятным сувенірам.
25 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ, адбылося ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў, якія паспяхова прайшлі навучанне на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі.
На ўрачыстасці таксама былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры пераможцам конкурсу “Культура”. У іх ліку – праект “Куфар беларускіх скарбаў”, які Цэнтр беларускай культуры рэалізаваў у Даўгаўпілсе са студзеня па лістапад 2018 года, вынікам якога стаў гала-канцэрт і адкрыццё музейнай экспазіцыі “Беларуская хатка”.
Аўтар праекта – кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры