27 верасня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках навукова-пазнавальнага цыкла “Беларускія геніі”, прысвечанага 20-годдзю заснавання ўстановы, адбылася вечарына пра творчасць геніяў паэтычнага слова.
Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Максім Танк, Пімен Панчанка, Францішак Багушэвіч – імёны гэтых класікаў беларускай паэзіі гучалі ў літаратурнай гасцінай Беларускага дома, дзе сабраліся аматары і знатакі паэтычнага слова.
Фармат вечара – тэатралізаваная пастаноўка, дзе на пявучая роднай мове чыталі свае вершы Янка Купала (у ролі - Эдуард Ворслаў), Цётка (Марыя Памецька), госці, а беларускія жанчыны (Галіна Сантоцкая і Тэрэса Паўлава) душэўна выканалі песні, якія калісьці спявалі іх бабулі і матулі: калыханку, сенакосную, купальскую, жніўную і іншыя абрадавыя песні.
Многія вершы беларускіх паэтаў пакладзены на музыку. На вечарыне была прадстаўлена прэзентацыя, у якой не толькі ішла цікавая інфармацыя пра беларускіх паэтаў, але і прыгожым фонам гучалі іх песні, якія ўвайшлі ў залаты музычны фонд Беларусі. Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі” паднеслі слухачам музычныя падарункі, пранікнёна выканалі песні пра родную мову, малую радзіму, крыніцы.
Паэтычны марафон падтрымалі даўгаўпілскія паэты, члены беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Станіслаў Валодзька, Настасся Сазанкова, Лілія
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!” – заклікаў землякоў паэт Францішак Багушэвіч. І тут, у Беларускім доме, памятаюць свае карані, беражліва ставяцца да спадчыны продкаў і захоўваюць свае абрады і традыцыі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A