У пятніцу, 5 ліпеня 2019 года, у 18.00, у Цэнтральным парку г.Даўгаўпілса адбудзецца святочны канцэрт “Беларускае Купалле”, арганізаваны Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК)!
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы: Ліга ў Латвіі, Ёнінес ў Літве, у ўсходніх славян гэта Іван Купала.
У Беларусі найбольш поўна захаваліся традыцыі Купалля, якое адзначаюць з асаблівым размахам. У абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Падчас свята людзі дзякавалі і кланяліся магутным стыхіям – Сонцу, Агню, Вадзе, Зямлі.
У Даўгаўпілсе гледачоў чакае яркі канцэрт у Цэнтральным парку, у якім выступяць усе творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паўлінка”, дзіцячая студыя “Скарбніца”. Беларусаў падтрымаюць творчыя калектывы іншых нацыянальна-культурных цэнтраў і таварыстваў. І, па традыцыі, у тэатралізавана-музычным прадстаўленні будуць выступаць госці з Беларусі!
Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класах ад браслаўскіх рамеснікаў (Беларусь) і творчых майстэрнях ад Цэнтра беларускай культуры.
Чакаем вас, паважаныя даўгаўпілчане і госці горада, у пятніцу, 5 ліпеня 2019 года, у 18.00, на свяце “Беларускае Купалле” у Цэнтральным парку. Прыходзьце зарадзіцца пазітывам і добрым настроем!
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A