У пятніцу, 17 мая 2019 года, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства адбудзецца юбілейны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), у якім прымуць удзел творчыя калектывы ЦБК і госці з Беларусі.
Святочны канцэрт «Цэнтру беларускай культуры - 20!" адбудзецца ў рамках традыцыйных майскіх Дзён беларускай культуры. У тэатралізаваным-музычным паказе прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтра: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паўлінка”. Усе калектывы парадуюць гледачоў новымі прэм'ернымі песнямі і танцамі, якія бяруць за душу сваёй шчырасцю і душэўнасцю. Знамянальна, што на канцэрце адбудзецца дэбют дзіцячай студыі, створанай на базе ЦБК.
Яркія музычныя падарункі прывязуць госці з Беларусі: фальклорны ансамбль “Грамніцы” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (г. Мінск) і дуэт сясцёр Шук (г.Міёры).
Сардэчна запрашаем на юбілейны канцэрт – акунуцца ў кругаварот багатай беларускай культуры!
У час мерапрыемства будзе праводзіцца фота і відэаздыманне.
Уваход свабодны.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A