17 красавіка 2019 года ў Даўгаўпілскім Алімпійскім цэнтры адкрылася перасовачная выстава «Спорт у Беларусі і Беларусь у Сусветным спорце», падрыхтаваная Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў і прадстаўленая Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.
21-30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі – г.Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні. У найбуйнейшым спартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту, а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа. Афіцыйны дэвіз гэтай Еврапіяды – “Яркі год, яркі ты”, а яе талісманам з'яўляецца Лісяня Лёсік. Пра гэта, а таксама аб высокіх дасягненнях беларускіх спартсменаў, спартыўных комплексах Беларусі, пра бязвізавы ўезд у краіну для балельшчыкаў распавёў на адкрыцці перасовачнай выставы ў Даўгаўпілскім Алімпійскім цэнтры Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы, трэнеры і дырэктары спартыўных школ Даўгаўпілса, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Беларусі, беларускай дыяспары, журналісты. Школьнікі актыўна задавалі пытанні, з цікавасцю разбіралі інфармацыйныя матэрыялы з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў.
Перасовачная выстаўка “Спорт у Беларусі і Беларусь у Сусветным спорце” адкрыта на другім паверсе Даўгаўпілскага Алімпійскага цэнтра для ўсіх жадаючых.
Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская