25 красавіка 2019 года, в 16:00, у мастацкай галерэі «Белая лошадь» у Даўгаўпілскай крэпасці адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы карцін вядомай мастачкі Вэлты Лоцэ.
Вэлта Лоцэ нарадзілася ў Даўгаўпілсе. Упершыню ўзялася за пэндзаль у 2010 годзе. За гэты час напісана больш за 200 палотнаў. Не мае мастацкай адукацыі, самадзейная мастачка. Удзельніца шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў. Член Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі, кіраўніца мастацкай студыі «Каларытны свет» пры Цэнтры беларускай культуры.
У чацвер, 25 красавіка, Вэлта Лоцэ прадставіць свой жывапіс у мастацкай галерэі «Белая лошадь» у Даўгаўпілскай крэпасці. Пачатак – у 16:00. На выставе прадстаўлена каля 60 работ, напісаных алеем – вясковыя пейзажы, нацюрморты, кветкі. На вернісажы выступяць арт-група «NEOСФЕРА» і ансамбль «Пралескі» Цэнтра беларускай культуры.
Запрашаем!
Тэл. для даведак – 26217296