У пятніцу, 29 сакавіка 2019 года, у 17.30, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца творчы вечар паэта Яўгена Голубева «Стихи – как зеркало стихий…»
Яўген Голубеў – член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, паэт, гісторык-краязнаўца, аўтар зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей, рэдактар шэрагу паэтычных зборнікаў іншых аўтараў. У 2012 годзе ўзнагароджаны памятным медалём «А.С.Грибоедов 1795-1829». Публікуецца ў газетах і часопісах Латвіі, Расіі, Беларусі, Балгарыі. Частка яго твораў перакладзена на беларускую, нямецкую, балгарскую, латышскую і латгальскую мовы.
Вялікі ўплыў на станаўленне Я.Голубева як паэта сыграў беларускі горад Баранавічы, дзе ён служыў па размеркаванні і наведваў літаратурны гурток. Там жа Яўген увайшоў у літаратурнае аб'яднанне, прылучыўся да сэнсу і значнасці паэтычнага слова; яго вершы сталі чытаць і публікаваць.
Творчая сустрэча з таленавітым паэтам, аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў як для дарослых, так і для дзяцей, яркай асобай і цікавым суразмоўцам, пройдзе 29 сакавіка, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры (г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А). Наведвальнікам будзе дадзена магчымасць не толькі далучыцца да паэтычнага слова, але і проста паразмаўляць з аўтарам, паслухаць музычныя нумары.
Сардэчна запрашаем!
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A