18 студзеня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца вечар з навукова-пазнавальнага цыкла «Беларускія геніі», які прысвечаны 20-годдзю Беларускага дома. На працягу ўсяго года гледачы адкрыюць для сябе імёны знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, спартсменаў і касманаўтаў, палітыкаў і навукоўцаў, мастакоў і музыкантаў. А першай тэмай стануць «Асветнікі», бо «у пачатку было Слова».
Фотaздымак з інтернету
Пісьменнасць на Беларусі з'явілася адначасова з прыняццем хрысціянства.
Са старажытных летапісаў вядома, што першым асветнікам быў Полацкі князь Ізяслаў. Ён быў адукаваным правіцелем і клапаціўся пра распаўсюджванне пісьменства ў Беларусі. Філосаф Кірыла Тураўскі, перапісчыца кніг Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, перакладчык Сымон Будны, паэт-гуманіст Мікалай Гусоўскі, багаслоў Сяміён Полацкі – імёны гэтых вялікіх людзей услаўленыя ў стагоддзях.
У каляндар ЮНЕСКА ўнесены такія знамянальныя даты ў гісторыі беларускага асветы, як 500-годдзе кнігадрукавання (2017 год), 400-годдзе беларускага буквара (2018 год), 400-годдзе з дня апублікавання «Граматыкі» Мяленція Сматрыцкага (2019 год).
А адным з самых старажытных помнікаў славянскага пісьменства з'яўляецца рукапісная кніга на пергаменце «Тураўскае Евангелле», датаваная XI стагоддзем, якая зараз захоўваецца ў Вільнюсе (Літва).
Вельмі цікавая гісторыя кнігі «Terra Marianna» (Зямля Марыі). Альбом быў надрукаваны ў Рызе ў адзіным экзэмпляры і падораны балтыйцамі ў 1888 годзе Папе Рымскаму Льву XIII у гонар юбілею яго знаходжання на папскім троне. «Terra Marianna» апавядае аб распаўсюджанні хрысціянства ў Латвіі і Эстоніі – раней Лівоніі, якую некалі называлі зямлёй Мары, або Марыі. У кнізе змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб замках, цэрквах, гербах, гістарычных асобах. Ілюстрацыі дапаўняе тэкст на латыні. Гэта найкаштоўнейшы дакумент, крыніца звестак аб культурна-гістарычнай спадчыне рэгіёну. Ініцыятыва выдання альбома «Terra Marianna» належыць мастачцы і філантропцы, графіні Марыі Пшаздзецкай з роду Цізенгаўзенаў, якая нарадзілася ў Паставах (Беларусь). Бібліяграфічны артэфакт захоўваецца ў апостальскай бібліятэцы Ватыкана. Але некалькі гадоў таму, дзякуючы міжнароднаму праекту, быў надрукаваны тыраж факсімільных выданняў унікальнай гістарычнай кнігі. Яе прэзентацыя адбылася ў тым ліку і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Асацыяваны прафесар Даўгаўпілскага ўніверсітэта, доктар гісторыі Хенрыхс Сомс прадставіць слухачам «Terra Marianna» і раскажа аб беларуска-латвійскіх культурных сувязях.
Вечар упрыгожаць беларускія песні і вершы. Пачатак - у 17.30, у пятніцу, 18 студзеня.
У час мерапрыемства можа весціся фота- і відэаздыманне для публікацый і архіва ЦБК.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры