17 лістапада 2018 года ў сталіцы Эстоніі - г.Таліне, прайшоў музычна-паэтычны вечар, прысвечаны стагоддзю беларускага паэта Паўла Пранузы «Куточак родны любай Беларусi...», у якім прыняў удзел вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Сваёй музычнай праграмай яны не толькі ўпрыгожылі гэтае мерапрыемства, але таксама і далучылі жыхароў Таліна да беларускай песні.
Цэнтр нацыянальных меншасцяў «Радзiма» (Талін) пад кіраўніцтвам старшыні праўлення Кэтлін Пукка і члена праўлення Ніны Пээрна кожны год арганізоўвае вечар, прысвечаны асобнаму беларускаму паэту або пісьменніку з мэтай азнаёміць гледачоў з беларускай літаратурай і культурай у цэлым. Таксама ў рамках гэтага мерапрыемства праходзіць міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў. У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана жыццю і творчасці беларускага паэта XX стагоддзя, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Паўлу Пранузе. У яго 20-ці паэтычных зборніках сабраны вершы на тэму радзімы, кахання, вайны; большую частку яго творчасці займае дзіцячая паэзія.
Менавіта таму дзеці з беларускай нядзельнай школы «Буслiкi» (Талін) і госці з Мінска былі галоўнымі героямі сустрэчы. У іх выкананні прагучалі вершы паэта: «Мамiны рукi», «Я вясну малюю», «Родная мова» і многія іншыя. Чысціня і шчырасць гэтых вершаў кранулі гледачоў да глыбіні душы.
Галоўным музычным госцем гэтага вечара стаў ансамбль ЦБК «Пралескі» з горада Даўгаўпілса. Беларускія народныя песні, а таксама аўтарскія песні на беларускай і латышскай мовах у выкананні «Пралесак» не толькі стварылі святочную і вясёлую атмасферу вечара, а таксама прадэманстравалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Для саміх удзельнікаў калектыву шчырым здзіўленнем стаў цёплы і сардэчны прыём эстонскай публікі. У канцы вечара Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстоніі – Качанаў Вячаслаў Георгіевіч, падзякаваў ансамблю "Пралескі" за ўдзел у гэтым мерапрыемстве і ўручыў падзячныя грамату Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстоніі.
У канцы творчага вечара прайшло ўзнагароджанне канкурсантаў міжнароднага конкурсу малюнкаў «Куточак родны любай Беларусi...». Выстава конкурсных дзіцячых малюнкаў па матывах вершаў П.Пранузы паказала талент, багатую фантазію дзяцей і тое, як ім блізкія і зразумелыя цудоўныя вершы беларускага паэта. За перамогу і ўдзел у гэта конкурсе таксама былі ўзнагароджаны дзеці нядзельнай школы Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым".
Культурны мост паміж ЦБК г.Даўгаўпілса і Цэнтрам нацыянальных меншасцяў «Радзiма» г.Таліна наладжаны некалькі гадоў таму і змацаваны Пагадненнем аб супрацоўніцтве.
А супрацоўніцтва абавязкова працягнецца. Нашы эстонскія сябры і партнёры – пастаянныя госці фестывалю «Беларускі кірмаш ў Даўгаўпілсе", і ў гэтым годзе эстонская дэлегацыя была жаданым госцем культурнага форуму.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Настасся Лукашонака, кіраўніца ансамбля «Пралескі»
т. 27003382, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A