Канцэрт "Беларускае Купалле", які адбудзецца ў пятніцу, 6 ліпеня 2018 года, у 18.00, у сувязі з пагоднымі і тэхнічнымі ўмовамі пераносіцца ў Дом Адзінства, Малая зала, 3-ці паверх.
Галоўны госць канцэрта «Беларускае Купалле» - запальны ансамбль народнай песні «На панадворку» (Браслаў, Беларусь). Таксама выступяць творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла «Спадчына», тэатральная студыя «Паўлінка», ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май». Будуць і майстар-класы ад браслаўскіх рамеснікаў (Беларусь) і Цэнтра беларускай культуры.
Чакаем вас, паважаныя гараджане і госці горада, у пятніцу, 6 ліпеня 2018 года, у 18.00, на свяце «Беларускае Купалле» у Доме Адзінства, Малая зала, 3-ці паверх. Уваход з вул.Гімназіяс.
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры