Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) запрашае на традыцыйныя майскія Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, якія адкрыюцца богаслужэннем у гонар Еўфрасінні Полацкай, а завершацца яркім канцэртам у Доме Адзінства.
Дні беларускай культуры адкрыюцца 23 мая.
У гэты дзень, у 10.00, у Цэнтры беларускай культуры (вул.Алеяс, 68) пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. У любога жадаючага будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай і дасягненнямі Цэнтра, планамі і перспектывамі яго развіцця.
У 13.00 у Барыса-Глебскім кафедральным саборы (вул.Таутас, 2) пройдзе богаслужэнне ў гонар Еўфрасінні Полацкай, якая лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.
У 17.00 у ЦБК адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы карцін «Краявіды роднай старонкі» мастачкі з Тукумса, выпускніцы мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута Надзеі Ізянёвай (Лаўрыновіч).
Працягнуцца Дні беларускай культуры 24 мая.
У 14.00 у памяшканні ЦБК усе жадаючыя, каму блізкая і дарагая беларуская мова, змогуць напісаць публічны дыктант і паспрабаваць свае сілы ў веданні гэтага прадмета.
У 16.00 тут жа адкрыецца літаратурная выстава, прымеркаваная да 135-годдзя знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Завяршацца ж дні беларускай культуры 25 мая яркім канцэртам «Куфар беларускіх скарбаў», які пачнецца ў 18.00 у канцэртнай зале Дома Адзінства (вул.Рыгас, 22а). Гэта працяг праекта ЦБК да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі. У гэты раз з беларускага куфра дастануць прыгожыя дываны, вытканыя ўмелымі рукамі мам і бабуль. У тэатралізавана-музычным паказе прымуць удзел калектывы Цэнтра: ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла «Спадчына», тэатральная студыя «Паўлінка»; а таксама ансамбль «Завіруха» з Екабпілса і госці з Міёраў (Беларусь). Уваход свабодны.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы Дзён беларускай культуры, каб бліжэй пазнаёміцца з багатай беларускай культурай, традыцыямі і звычаямі беларускага народа!
На мерапрыемствах вядзецца фотаздыманне і відэазапіс.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры