У суботу, 12 мая 2018 года, у 14.00, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца канцэрт саліста ансамбля беларускай песні “Світанак” Сяргея Шабадалава з літоўскага горада Вісагінас.
Беларусы Даўгаўпілса даўно і плённа супрацоўнічаюць з беларусамі Вісагінаса (Літва). Мы неаднаразова бывалі ў Літве на сумесных канферэнцыях, творчых сустрэчах, удзельнічалі ў святах «Купалле» у маляўнічым месцы на беразе возера. Паміж Цэнтрам беларускай культуры г.Даўгаўпілса і Беларускім культурным цэнтрам "Крок" г.Вісагінаса заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве.
Сяргей Шабадалаў - саліст ансамбля «Світанак» і актыўны член беларускага таварыства "Крок" з Вісагінаса (Літва), член кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі; удзельнічае ў арганізацыі фестываляў беларускай песні ў Літве і з'яўляецца іх пастаянным вядучым; часта выступае ў складзе зборных канцэртаў як у Літве, так і ў Латвіі. С.Шабадалаў таксама неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародным фестывалі «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе", які праводзіць ЦБК.
Сардэчна запрашаем вас на сольны канцэрт беларускай песні Сяргея Шабадалава, які адбудзецца ў суботу, 12 мая 2018 года, у 14.00, па адрасе: г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара)
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры